Анонс продажаў H-book 14 MAК1

Кампанія «ГАРЫЗОНТ» пачынае продажы новага, самага даступнага
наўтбука з серыі H-book у Беларусі.
Наўтбук H-book 14 MAK1 з дыяганаллю экрана 14 цаляў прадстаўлены
пакупніку ў зусім новым корпусе серабрыстага колеру вагой 1,4 кг.
Лёгкая і зручная ў пераноскі навінка прызначана для паўсядзённых
задач. Яна абсталявана лепшым у сваёй коштавай катэгорыі прадукцыйным
4-х ядзерным працэсарам Intel Celeron N5100, які пры максімальнай
энергаэфектыўнасці забяспечвае карыстачу зручнасць і камфорт у
працы. Апроч высокай прадукцыйнасці, якая забяспечваецца
працэсарам Intel Celeron N5100, H-book 14 MAK1 атрымаў 8 ГБ аператыўнай
памяці і SSD назапашвальнік на 256 Гб. А прадусталяваная аперацыйная
сістэма Windows 11 дазволіць пачаць працу на новай прыладзе без страты
часу.
Аптымальная колькасць партоў дазваляе падключаць усю неабходную
перыферыю, набор партоў адпавядае сучасным патрабаванням, а менавіта
USB 3.1, Type-A і Type-C, аўдыё выхад і слот для карт Micro SD забяспечваюць
шырокія магчымасці для падлучэння і абмену дадзенымі. А
высакахуткасны порт Ethernet дазволіць напроста падлучацца да
правадным сеткам. Дзякуючы акумулятарнай батарэі, ёмістасцю 4000 мач.,
і энергаэфектыўнаму працэсару можна забыцца пра зарадку на 10 гадзін.
Наўтбук H-book 14 MAK1 даступны для продажу ў аўтарызаваных рознічных.
магазінах Рэспублікі Беларусь па цане 1199 бел.руб.